Свінні, гразь і "Чорны замак". Квіз па прапагандзе тыдня
Прапагандыстам усюды бачацца свінні / euroradio.fm
Столькі клопату ў прапагандыстаў: і свой "Ютуб" паспрабаваць зрабіць, і абараніць новы лукашэнкаўскі музей, ды яшчэ і знайсці час падтрымаць Дональда Трампа і палаяць Камалу Харыс.
Метады прапагандыстаў розныя і часта хітрыя. Каб не трапляцца на іх маніпуляцыі і фэйкі, трэба трэніраваць крытычнае мысленне. Гэтым і займаемся ў новым квізе па прапагандзе тыдня!