Свет можа даведацца імя новага Папы Рымскага ўжо сёння
Кардыналы ў Ватыкане
Белы дым з высокай доляй верагоднасці можна чакаць сёння ў Ватыкане. Кардыналы неўзабаве збяруцца на другі дзень канклава.
Галасаваць магчыма ў чатырох турах. Калі за чатыры разы новага пантыфіка не абяруць, канклаў працягнецца ў пятніцу.
І Папа Францішак, і яго папярэднік Бенедыкт былі абраныя падчас другога дня канклаву. Хутчэй за ўсё, так адбудзецца і гэтым разам, і да ночы 8 траўня свет зможа ўбачыць новага Папу.