Супрацоўнік банка скраў $46 тысяч, супрацоўніца — 1 мільярд рублёў

У Жлобіне распачалі крымінальную справу ў адносінах вядучага спецыяліста па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг аднаго з аддзяленняў "Беларусбанка". 48-гадовая жанчына больш за сем гадоў (у 2007-2014 гадах) падрабляла фінансавыя дакументы, з дапамогай чаго скрала з рахункаў мясцовых жыхароў больш за 1 мільярд рублёў.

Як інфармуе БЕЛТА, крымінальная справа распачатая і ў адносінах спецыяліста аддзела разлікаў аднаго з філіялаў "Белаграпрамбанку" ў Гомельскай вобласці. 31-гадовы мужчына мінулай восенню правёў маніпуляцыю з валютнымі рахункамі банка. У выніку ім было скрадзена 46,5 тысячы долараў. Гэтыя грошы зламыснік перавёў на сваё імя, зняў іх і патраціў на асабістыя патрэбы. Цяпер высвятляецца, ці не ўчыніў падазраваны іншыя супрацьпраўныя дзеянні.

Фота: Fotolia