Студэнта пад Мінскам забіла на могілках дрэвам, якое пілаваў рабочы
На могілках пад Мінскам загінуў студэнт / Следчы камітэт
Студэнт мінскай ВНУ загінуў 22 верасня, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Трагедыя адбылася на могілках у вёсцы Качына Мінскага раёна. Рабочы аднаго з прыватных прадпрыемстваў пілаваў дрэва па частках. Для збору спілаваных фрагментаў арганізацыя вылучыла яму памочніка — 17-гадовага студэнта. Падчас працы частка дрэва звалілася хлопцу на галаву. Ад атрыманых траўмаў ён сканаў.
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 144 (прычыненне смерці па неасцярожнасці) КК.