Стаў вядомы другі спарынг-партнёр зборнай Беларусі па футболе ў новым сезоне
Зборная Чарнагорыі стане другім сапернікам футбалістаў Беларусі ў новым сезоне, паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола. Спачатку нацыянальная дружына згуляе ў Ерэване з армянамі (матч адбудзецца 24 або 25 сакавіка), а затым накіруецца ў Падгорыцу, дзе 29 сакавіка сустрэнецца з камандай Чарнагорыі.
Дагэтуль Беларусі і Чарнагорыя гулялі двойчы. Першы спарынг адбыўся 18 лістапада 2009 года ў чарнагорскай сталіцы і тады гаспадары перамаглі з лікам 1:0. Другія паядынак адбыўся 14 жніўня 2013 года ў Жодзіне і ў выніку сапернікі разышліся з нічыёй — 1:1.
Беларуская зборная займае 67-е месца ў рэйтынгу ФІФА, а чарнагорцы займаюць 85-ты радок.
Фота: Getty Images