Сталі вядомыя абставіны гібелі мужчыны ў згарэлай машыне пад Мінскам
Следчы камітэт праводзіць праверку па факце смерці мужчыны ў згарэлай машыне ў Мінскім раёне. Як паведамляе БелаПАН, загінуў мужчына 1992 года нараджэння — гаспадар машыны.
На целе пацярпелага, апроч апёкаў, слядоў крымінальнага характару не знойдзена. Паводле папярэдняй версіі, малады чалавек спаў на заднім сядзенні пры ўключаным рухавіку.
Нагадаем, што труп мужчыны ў згарэлым аўтамабілі знайшлі супрацоўнікі МНС у ноч на сераду: гэта здарылася на ўзбочыне дарогі ў вёсцы Азярцо Мінскага раёна.