Сталi вядомы падрабязнасці пра новы стадыён, які пабудуе прыватны клуб

Виктор Фаустович

Дырэктар "МЛ Віцебск" падзяліўся інфармацыяй / Скриншот видео

Новы стадыён у Віцебску, які плануе пабудаваць прыватны футбольны клуб "МЛ Віцебск", будзе мець умяшчальнасць 4–5 тысяч чалавек і адпавядаць трэцяй катэгорыі УЕФА. Побач з арэнай з’явіцца трэніровачнае поле з штучным пакрыццём і гасцініца. Пра гэта распавёў дырэктар клуба Віктар Фаустовіч.

— Адбыўся доўгачаканы аўкцыён. Выдзелена зямля ў мікрараёне Білева ў Віцебску. Чакалі гэтага дзевяць месяцаў. Але, як ні спрабавалі паскорыць працэс, не атрымлівалася. 30 чэрвеня адбыўся аўкцыён, па выніках якога нам перададзены ў арэнду на 25 гадоў участак, дзе ў далейшым будзе пабудаваны спартыўны комплекс, асноўным аб’ектам якога стане стадыён, — дзеліцца планамі дырэктар "МЛ Віцебск".

— Пакуль плануецца канцэпцыя з трыбунамі з двух бакоў. Але калі ўзнікне патрэба — павялічым колькасць месцаў. Пачынаем з мінімальнага, пашыраемся да максімальнага, — сказаў Фаустовіч.

Нагадаем, што "МЛ Віцебск" у гэтым сезоне ўпершыню дэбютаваў у Вышэйшай лізе беларускага футбола і сенсацыйна лідзіруе пасля першага круга турніру.

Падобныя амбіцыйныя планы ў 2018 годзе агучваў алігарх Аляксандр Зайцаў, які быў уладальнікам брэсцкага "Дынама" і марыў ператварыць Брэст у рэгіянальны цэнтр футбола. Але ў 2020 годзе ўсё скончылася выхадам з праекта і забыццём.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.