Стала вядома, за каго аддалі на выбарах галасы палякі ў Беларусі

Рафал Тшаскоўскі

Рафал Тшаскоўскі / Agencja Wyborcza.pl

На выбарах прэзідэнта Польшчы ў Беларусі прагаласавалі 108 польскіх грамадзян. Пра гэта паведамляе Дзяржаўная выбарчая камісія Польшчы.

Найбольшай папулярнасцю карыстаўся Рафал Тшаскоўскі з "Грамадзянскай кааліцыі". Свае галасы за яго аддалі 57 чалавек. Кандыдат ад "Права і Справядлівасці" Караль Наўроцкі атрымаў 51 голас. Як вядома, менавіта Наўроцкі перамог на выбарах, хаця і з мінімальным адрывам.

Дарэчы, у першым туры выбараў палякі ў Беларусі таксама больш ахвотна галасавалі за Тшаскоўскага. Свае галасы за яго аддалі 30 чалавек (30,3%), за Наўроцкага прагаласавалі тады 20 чалавек (20,2%).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.