Наступным прэзідэнтам Польшчы будзе кансерватар Караль Наўроцкі
Караль Наўроцкі / Onet
Прадстаўнік партыі “Права і справядлівасць” Караль Наўроцкі перамог на выбарах прэзідэнта Польшчы. Паводле звестак выбарчай камісіі, у другім туры, які адбыўся 1 чэрвеня, ён набраў 50,89% галасоў.
Як бачна, розніца паміж Наўроцкім і мэрам Варшавы Рафалам Тшаскоўскім мінімальная.
Паводле экзытполаў, перамогу Каралю Наўроцкаму забяспечыла высокая падтрымка сярод мужчын і выбарцаў ва ўзросце да 35 гадоў. Шмат каго прывабіла тое, што ён — новае аблічча ў палітыцы, а таксама спрацавала крытыка на адрас урадавальнай кааліцыі на чале з “Грамадзянскай платформай”, якую прадстаўляе Тшаскоўскі.
Чытайце таксама: Тшаскоўскі ці Наўроцкі — чыя перамога на выбарах дапаможа беларусам?