Стала вядома, колькі прарасійскіх супрацоўнікаў знайшлі ў паліцыі Літвы
Паліцыя Літвы / LRT
У паліцыі Літвы пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну знайшлі толькі 9 прарасійскіх супрацоўнікаў. З сямі тысяч афіцэраў, гэта значыць каля 0,13%.
Лічбу агучыў прадстаўнік Дэпартамента паліцыі Рамунас Матаніс.
Некаторыя "папаліся" на сваёй актыўнасці ў інтэрнэце, іншыя спрабавалі схіліць калегаў на бок Расіі.
"Прафілактычныя гутаркі, вядома, праводзіліся, зноў жа, афіцэры на гэтых гутарках адмаўляюць наяўнасць такіх поглядаў", — сказаў TV3 Матоніс.