Стала вядома, калі ў Мінску на лінію выйдзе хуткасны трамвай

Стала вядома, калі ў Мінску на лінію выйдзе хуткасны трамвай

Стала вядома, калі ў Мінску на лінію выйдзе хуткасны трамвай. Праект можа быць рэалізаваны на працягу шасці-сямі гадоў, у залежнасці ад фінансавання і канцэпцыі, якую зацвердзяць. Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў дырэктар прадпрыемства "Гордарбуд" Аляксандр Ярошык. Паводле яго слоў, першы ўчастак лініі хуткаснага трамвая ў сталіцы можа адкрыцца праз 3-4 гады, інфармуе "Беларусь сегодня".

Вядома, што маршрут хуткаснага трамвая плануецца праз вуліцы Шаранговіча, Панамарэнкі і Харкаўскую. У гэтым раёне давядзецца правесці сур'ёзную рэканструкцыю прылеглых тэрыторый.

Ярошык адзначае, што хуткасць у згаданага трамвая значна вышэйшая, чым у тых, што выкарыстоўваюцца цяпер. Таму пешаходныя пераходы праз пуці рабіць не будуць.

Кошт праекту не называецца. Кіраўнік "Гордарбуда" толькі адзначае, што будаўніцтва хуткаснага трамвая ў Мінску будзе каштаваць менш, чым пракладка новых ліній метро.