Стаць матацыклістам у Беларусі будзе цяжэй

Стаць матацыклістам у Беларусі будзе цяжэй

Практычны іспыт на атрыманне правоў для матацыклістаў плануецца значна ўскладніць. Пра гэта паведаміў начальнік УДАІ МУС Беларусі Дзмітрый Карзюк падчас онлайн-канферэнцыі на сайце Белдзяржтэлерадыёкампаніі.

"На сённяшні дзень прапрацоўваецца пытанне аб змене практычнага іспыту: ён будзе значна ўскладнены. У бліжэйшы час гэта адбудзецца. Думаю, што па розных катэгорыях зменіцца ўзровень складанасці здачы іспыту. Абавязкова будзе ўключаны горад, будзе ўключана экстранае тармажэнне", — паведаміў начальнік ДАІ.

Сёння ў Беларусі зарэгістравана каля 415 тысяч матацыклаў. Летась прырост у гэтай галіне склаў каля 2000 машын — усё гэта матацыклы катэгорыі А.