Справа браканьера-забойцы перададзеная ў суд (відэа)

Следчы камітэт Беларусі завяршыў расследаванне крымінальнай справы аб забойстве інспектара Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, якое адбылося ў Талачынскім раёне. 11 красавіка інспектар Генадзь Раўкоў падчас нясення службы натрапіў на тэрыторыі паляўнічых угоддзяў каля вёскі Петрашы на мужчыну з паляўнічай зброяй.

Інспектар быў у форме, з адпаведным нагрудным знакам адрознення. Ён прадставіўся мужчыне і запатрабаваў у яго дакументы. Апошні не падпарадкаваўся і паспрабаваў уцячы. Калі інспектар яго нагнаў, браканьер стрэліў у яго з блізкай адлегласці, а сам уцёк.

Ад атрыманага ранення інспектар загінуў на месцы.

Егер, які пераследваў браканьера разам з Генадзем Раўковым, паведаміў пра здарэнне ў міліцыю. У той жа дзень быў затрыманы 55-гадовы жыхар Талачына. Раней ён неаднаразова прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці, у тым ліку за захоўванне паляўнічага ружжа са скончаным тэрмінам даўніны.

Па крымінальнай справе правялі патрэбныя следчыя дзеянні. Па выніках судова-псіхіятрычнай экспертызы падазраваны прызнаны адэкватным. Таксама быў выяўлены факт незаконнага набыцця, перавозкі і захоўвання боепрыпасаў. Абвінавачаны ўтрымліваецца пад вартай. Яго справа перададзеная ў суд.

Фота: sk.gov.by