СМІ: Пераход гульца БАТЭ Філіпа Младэнавіча ў "Кёльн" аформяць 5 студзеня
Трансфер абаронцы БАТЭ Філіпа Младэнавіча ў нямецкі "Кёльн" можа быць завершаны ў аўторак, 5 студзеня. Пра гэта паведамляецца ў Twitter выдання Bild, якое спасылаецца на свае крыніцы. Бакі яшчэ не паставілі подпісы. Пры гэтым адзначаецца, што серб ужо паспяхова прайшоў медагляд і гатовы выступаць за новы клуб.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, нямецкі клуб можа заплаціць ФК БАТЭ за Младэнавіча 1,5 млн еўра.
Філіпу Младэнавічу 24 гады. Ён — гулец нацыянальнай зборнай Сербіі. У БАТЭ перайшоў у пачатку 2014 года ў якасці свабоднага агента. Летась у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў Младэнавіч забіў два галы ў браму італьянскай "Ромы", забяспечыўшы перамогу БАТЭ (3:2).
Фота: by.tribuna.com