СМІ: БАТЭ рабіў “Нёману” прапанову па Паўлу Савіцкаму

СМІ: БАТЭ рабіў “Нёману” прапанову па Паўлу Савіцкаму

БАТЭ рабіў “Нёману” прапанову па трансферы паўабаронцы Паўла Савіцкага. Аднак прапанаваная сума за пераход гульца гродзенцаў не задаволіла. Перамовы паміж клубамі могуць быць працягнутыя, інфармуе “Прессбол”.

Паўлу Савіцкаму 12 ліпеня споўніцца 23 гады. Ён гуляе за “Нёман” з 2010 года з невялікім перапынкам, калі ў 2015-м быў у арэндзе ў польскай “Ягелоніі”. У нацыянальнай зборнай Беларусі Савіцкі дэбютаваў тры гады таму. Самы прыгожы гол ён забіў сёлета ў браму зборнай Балгарыі. У 2017 годзе Павел Савіцкі — адзін з найлепшых гульцоў чэмпіянату Беларусі, у 14 матчах ён забіў 7 галоў. Нядаўна ў іспанскіх СМІ з'яўлялася інфармацыя, што Савіцкім зацікавілася "Валенсія", якая гатовая заплаціць за яго 500 тысяч еўра.