Смаргонец паведаміў пра "мініраванне", каб вярнуць сужыцельку з гасцей

Тэлефон, ілюстрацыйнае фота

Тэлефон, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Жыхар Смаргоні паведаміў у міліцыю пра "мініраванне", бо хацеў, каб яго сужыцелька хутчэй пайшла з гасцей. Пра такі выпадак расказалі ў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Інфармацыя паступіла ў Смаргонскі РАУС 5 чэрвеня ў 22:31. Мужчына заявіў пра гранаты, якія ляжаць на стале ў кватэры адной з жыхарак горада. Пасля гэтага ён адразу павесіў слухаўку. Міліцыянты выбылі на названы адрас, але боепрыпасаў не знайшлі.

"Тэлефонным мінёрам" аказаўся 45-гадовы жыхар Смаргоні. Мужчына расказаў, што ў той дзень быў нецвярозы. Ён прыйшоў да знаёмай, каб забраць дадому сваю сужыцельку, але тая не спяшалася пакідаць сяброўку. Тады смаргонец прыдумаў, як вывесці яе з кватэры.

Цяпер за заведама ілжывае паведамленне пра небяспеку яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.