"Смаргонь" абыграла БАТЭ, мінскае "Дынама" страціла ачкі ў матчы з "Гомелем"

18 кастрычніка прайшлі матчы 25-га тура Вышэйшай лігі

18 кастрычніка прайшлі матчы 25-га тура Вышэйшай лігі / Коллаж Euroradio

Праграму другога дня чарговага тура чэмпіянату Беларусі па футболе адкрыў матч у Смаргоні, дзе мясцовы клуб з мінімальным лікам 1:0 абыграў БАТЭ.

У Жодзіне "Тарпеда-БелАЗ" у напружанай гульні перамагло "Славію" — 3:2.

Гульнявы дзень завяршыўся ў Мінску, дзе мясцовае "Дынама" і "Гомель" згулялі ўнічыю — 0:0.

19 кастрычніка тур завершыцца трыма матчамі:

"Слуцк" — "Маладзечна"

"Нёман" — "Нафтан"

"МЛ Віцебск" — "Мінск"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.