"Іслач" абыграла "Арсенал", аўтар гола быў выдалены з поля

17 кастрычніка стартуе 25-ы тур чэмпіянату ў Вышэйшай лізе / Скриншот видео
Матчам у Барысаве пачаўся 25-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе. "Арсенал" прымаў "Іслач" і саступіў з мінімальным лікам — 0:1. Адзіны гол на 58-й хвіліне забіў Аляксандр Шасцюк, найлепшы бамбардзір чэмпіянату. Праз паўгадзіны ён жа атрымаў дзве жоўтыя карткі на працягу хвіліны і быў выдалены з поля.
У Брэсце мясцовая "Дынама" перамагло "Віцебск" з лікам 2:1.
Расклад тура:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.