“Нёман” прайграў у перанесеным матчы 19-га тура
Гродзенцы затрымаліся ў сярэдзіне турнірнай табліцы / "Нёман"
15 кастрычніка ў Слуцку прайшоў адкладзены матч 19-га тура Вышэйшай лігі. Мясцовы “цукровы” клуб абыграў “Нёман” з лікам 2:1.
“Слуцк” перапыніў серыю з дзесяці матчаў без перамог, а гродзенцы пацярпелі паразу ў Слуцку другі год запар.
25-ы тур стартуе 17 кастрычніка.