Смаленскі Рассельгаснагляд не пусціў з Беларусі 8 т італьянскіх мандарынаў

На беларуска-расійскай мяжы пад Смаленскам упраўленне Рассельгаснагляду затрымала грузавік з 8 тонамі італьянскіх мандарынаў. Паводле дакументаў, як паведамляе interfax.by, мандарыны мелі турэцкае паходжанне.

Але па маркіроўцы на скрынях расійскія эксперты выявілі, што садавіна з'яўляецца італьянскай. Фальсіфікацыя фітасанітарнага сертыфіката паслужыла прычынай вяртання усёй прадукцыі адпраўніку.

Фота — 1zoom.ru