Міністр фінансаў Літвы: "Неабходна ўзмацніць санкцыі супраць Беларусі"
Крыступас Вайтэкунас / finmin.lrv.lt
Еўрапейскія палітыкі пачалі абмеркаванне 20-га пакета санкцый супраць Беларусі і Расіі. Гэта вынікае з выступу літоўскага міністра фінансаў Крыступаса Вайтэкунаса пасля сустрэчы з Марыяй Луіс Альбукерке, Еўрапейскім камісарам па фінансавых паслугах і Саюзу зберажэнняў і інвестыцый.
Акрамя іншых тэм, палітыкі абмеркавалі пытанне ўзмацнення санкцый не толькі на Расію, але і на Беларусь у сувязі з рэгулярнымі гібрыднымі атакамі.
"Мы рады, што ў канцы кастрычніка на ўзроўні ЕС быў узгоднены чарговы пакет санкцый, ужо 19-ы, але неабходна ўзмацніць далейшы націск на краіны-агрэсары, у прыватнасці на расійскі энергетычны і фінансавы сектар. Таму мы павінны пачаць сур'ёзныя дэбаты па наступным пакеце санкцый. У гэтым кантэксце, асабліва ў святле нядаўніх гібрыдных атак з беларускага боку, нам таксама неабходна ўзмацніць санкцыі супраць Беларусі, прывёўшы іх у адпаведнасць з дзейнымі супраць Расіі і ўвёўшы дадатковыя абмежаванні”, — падкрэсліў Крыступас Вайтэкунас.
ЕС прыняў 19-ты пакет санкцый 23 кастрычніка. Ён набыў моц 2 снежня. Пад абмежаванні патрапілі беларускія банкі: "Альфа Банк", "Сбер Банк" і "Банк ВТБ".