Случчанку, якая забіла нованароджанае немаўля, будуць судзіць

Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці завяршыла расследаванне крымінальнай справы супраць жыхаркі Слуцкага раёна. Справа вывучаная пракурорам і накіраваная ў суд. Па выніках экспертызы абвінавачаную прызналі разумнай і здольнай несці адказнасць за ўчыненае злачынства, адзначае БЕЛТА.

У красавіку 2014 года 25-гадовая жыхарка Слуцкага раёна звярнулася па дапамогу ў раённую лякарню. Лекары выявілі ў яе сляды нядаўніх родаў, аднак дзіцяці ў жанчыны не было.

Выявілася, што яна хавала сваю цяжарнасць і не звярталася па меддапамогу. На гарышчы гаспадарчай пабудовы яна нарадзіла хлопчыка. Адразу пасля родаў жанчына закапала немаўля там жа на двары. Цела дзіцяці следча-аператыўная група знайшла ў месцы, якое ўказала падазраваная.

Лабараторныя даследаванні выявілі, што хлопчык нарадзіўся жывым, даношаным і жыццяздольным.

Фота — abc-belarus.org