Следчыя раскрылі забойства на сексуальнай глебе 15-гадовай даўніны
На момант злачынства забойцу было 17 гадоў.
Следчыя Мінска раскрылі забойства, якое адбылося ў чэрвені 1999 года. Тады ў сваёй кватэры ў Заводскім раёне Мінска было знойдзенае цела 58-гадовага мужчыны з множнымі ранамі. Тады следчыя не змаглі знайсці злачынцу.
Як паведамляе сайт Следчага камітэта, сёлета ў чэрвені следчыя выявілі, што да даўняга забойства можа мець дачыненне раней неаднаразова судзімы 32-гадовы мінчук. На цяперашні час ён быў у следчым ізалятары па абвінавачванні ў незаконным абароце наркотыкаў.
Падчас адноўленага расследавання выявілася, што пацярпелы запрасіў да сябе дадому абвінавачанага, якому тады было 17 гадоў. Мужчына і хлопец разам выпівалі, а потым гаспадар гаспадар кватэры пачаў сэксуальна дамагацца госця. Падчас канфлікту, выкліканага гэтым, хлопец стаў збіваць гаспадара падручнымі прадметамі, пакуль той не перастаў падаваць прыкмет жыцця. Потым зламыснік знішчыў сляды свайго знаходжання ў кватэры, пазбавіўся ад свайго адзення і прыладаў злачынства.
Цяпер абвінавачаны цалкам прызнаўся ў зробленым, супрацоўнічаў са следчымі. Яму выставілі абвінавачанне ў забойстве, здзейсненым з асаблівай жорсткасцю. Папярэдняе следства па крымінальнай справе завершана.
Фота — sk.gov.by