Сланімчанка скрала з медкаледжа лялькі і пялюшкі
Праваахоўнікі пачалі на дзяўчыну крымінальную справу.
Незвычайны крадзеж адбыўся ў будынку медыцынскага каледжа ў Слоніме. Як піша "Газета Слонімская", 20-гадовая дзяўчына ў выходны дзень скарысталася тым, што вартаўнік рабіў абыход тэрыторыі, і пранікла ў будынак.
Там яна скрала педыятрычня лялькі, манекены для навучання студэнтаў, пялюшкі і іншую маёмасць на суму каля 2 млн рублёў. Навошта ёй гэта спатрэбілася, цяпер высвятляе следства.
Фота — gs.by