Слабы туман і галалёд — але без снегу. Якое надвор'е чакаецца 7 снежня

Туман у Полацку

Туман у Полацку / gorod214by

7 снежня ў Беларусі чакаюцца слабы туман і галалёд. Тэмпература паветра уночы складзе ад -4°C да 1°C, удзень ад -1 да +4 градусаў.

У нядзелю ў Беларусі будзе воблачна, з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, але ўдзень месцамі па захадзе краіны пройдуць невялікія дажджы. Такі прагноз даюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.