Сход грунту адбыўся ў Віцебску — сем гаспадарчых пабудоў пайшлі пад ваду.

Сем гаспадарчых пабудоў у Віцебску пайшлі пад ваду

Сем гаспадарчых пабудоў у Віцебску пайшлі пад ваду / myfin.by

З-за ліўняў у Віцебску ў раёне вуліцы Садовай моцна размыла бераг Заходняй Дзвіны. У выніку ў ваду абрынуліся сем пабудоў.

Акрамя гэтага, цалкам размыла дарогу — тэхнічны праезд памерам 4 х 70 м.

На месцы здарэння працавалі ратавальнікі. Пры Віцебскім гарвыканкаме сабралі камісію па надзвычайнай сітуацыі.

Грунт сышоў "ва ўчастак ракі Заходняя Дзвіна на арыентыровачнай плошчы 100 м2", — паведамілі ў МНС.

Сем пабудоў, якія абрынуліся ў раку, былі гаспадарчымі. Па папярэдняй інфармацыі, ніхто не пацярпеў.

Небяспечны ўчастак у выніку агарадзілі.

Сход грунта произошел в Витебске — семь хозпостроек ушли под воду
В Витебске размыло берег Западной Двины / myfin.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.