Сіноптыкі: У пятніцу ў Беларусі чакаецца мокры снег, слабая завіруха

На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Вецер — паўночна-заходні, 6-11 метраў за секунду, з парывамі да 14 метраў.



Тэмпература паветра ў пятніцу на працягу сутак складзе ад мінус 2 да 2 градусаў цяпла, у дзённыя гадзіны на Брэстчыне чакаецца да 4 цяпла.



У суботу ў Беларусі прагназуецца снег, а ў нядзелю на захадзе краіны яшчэ і дождж.
 

Фота — bymedia.net