Сіноптыкі: у панядзелак будзе холадна, на паўднёвым захадзе — моцны вецер
У бліжэйшыя суткі, 17 сакавіка, па паўднёва-заходняй палове краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду.
На асобных частках дарог прагназуецца галалёдзіца. Будзе хмарна, уначы з праясненнямі. Уначы, пераважна па ўсходніх раёнах, чакаецца кароткачасовы снег. Удзень на большай частцы тэрыторыі ападкі (снег, мокры снег, на паўднёвым захадзе — з дажджом). Месцамі слабая завіруха, слабы галалёд, магчымае наліпанне мокрага снегу. Вецер паўночна-заходні, заходні парывісты, удзень па паўднёва-заходняй палове — да моцнага.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 2 да 8 градусаў ніжэй за нуль, удзень — ад мінус 2 да плюс 4 градусаў, па паўднёвым захадзе — да 5-8 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.