Сіноптыкі: у нядзелю будзе дождж, мокры снег, да +7

Уначы ў асобных раёнах чакаюцца невялікія ападкі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуецца дождж і мокры снег. Уначы і раніцай у многіх раёнах будзе туман, месцамі слабы галалёд, на асобных участках галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы: уначы слабы, удзень умеркаваны.



Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, удзень паветра прагрэецца да 1-7 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.