Сіноптыкі: У аўторак удзень у Беларусі чакаецца да 7 цяпла

Уначы і раніцай месцамі прагназуецца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер усходні, 4-9 метраў за секунду.


Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад 4 градусаў марозу да 2 градусаў цяпла, у дзённыя — 1-7 цяпла.

Фота — БЕЛТА