Сіноптыкі: У аўторак чакаюцца дажджы, на Гомельшчыне — град

Магчымыя навальніцы, месцамі — моцныя ліўні. Урад удзень магчымы на тэрыторыі Гомельскай вобласці. Уначы і раніцай у некаторых раёнах будзе слабы туман.


БЕЛТА інфармуе, што вецер паўднёва-заходні з пераходам на паўночны 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах з парывамі да 14-20 метраў. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 8-14 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — 18-23 цяпла, на Гомельшчыне — да 27 градусаў.
 

Фота — bymedia.net