Сіноптыкі: на выхадных чакаецца да 32 цяпла, дажджы
У бліжэйшыя дні ў Беларусі прагназуецца спякотнае надвор'е з кароткачасовымі дажджамі і навальніцамі.
У суботу, 18 траўня, уначы тэмпература паветра складзе 13-19 градусаў цяпла, удзень — 24-29 градусаў, на ўсходзе — да 32-х. У нядзелю і панядзелак тэмпературныя паказчыкі будуць падобныя.
БЕЛТА адзначае, што спякота крыху спадзе да сярэдзіны наступнага тыдня. У аўторак і сераду ў начныя гадзіны тэмпература паветра складзе 11-17 градусаў, у дзённыя — 20-26, а на поўдні краіны — да 28 градусаў цяпла.
Сіноптыкі: у пятніцу чакаецца 24-29 градусаў цяпла, дажджы, навальніцы
Фота — bymedia.net