Сіноптыкі: На выхадных будзе цёпла, але з навальніцамі
Летняе надвор'е захаваецца не толькі да канца тыдня, але і ў першай палове наступнага.
У пятніцу ўдзень чакаецца 22-28 градусаў цяпла, месцамі магчымыя кароткачасовыя дажджы, навальніцы.
У выхадныя дні (8-9 чэрвеня) дажджы з навальніцамі прагназуюцца ў дзённыя гадзіны на большай частцы тэрыторыі нашай краіны (уначы — месцамі). У начныя гадзіны ў суботу і нядзелю тэмпература паветра складзе 11-16 градусаў вышэй за нуль, удзень — 20-26 цяпла (на поўдні — да 28 градусаў).
У пачатку наступнага тыдня ў Беларусь з Балтыкі прыйдзе прахалоднае паветра. У многіх раёнах краіны працягнуцца дажджы і навальніцы. Аднак да серады тэмпература паветра істотна не зменіцца, інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net