Сіноптыкі: Чакаецца новая атака на Беларусь з Атлантыкі

У Беларусі пахаладае: калі ўначы ў пятніцу будзе да 5 градусаў марозу, дык ужо ў нядзелю — месцамі да 11 (а ўдзень — да 6 градусаў марозу). У пятніцу, суботу і нядзелю прагназуюцца снег, завіруха, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Чакаецца моцны вецер, з парывамі да 24 метраў.



Нагадаем, што толькі сёння з Беларусі амаль цалкам сышоў цыклон "Вінсэнс". Пад яго ўздзеяннем застаюцца яшчэ ўсходнія раёны нашай краіны.