Сілы NATO ў Еўропе не гатовыя да вайны з Расіяй без ЗША — Bloomberg
Вучэнні Nordic Response ў сакавіку 2024 / AFP
Сілы NATO у Еўропе не гатовыя да магчымай вайны з Расіяй без падтрымкі з боку ЗША. Пра гэта са спасылкай на экспертаў піша Bloomberg.
Прычына таго, што еўрапейскіх сіл не хопіць у выпадку ваеннага супрацьстаяння з Масквой — доўгія гады скарачэння бюджэтаў і недахоп людзей. Напрыклад, Францыя з 1990-га скараціла сваё войска на 56%.
Скарачэнні ўзбраенняў армій NATO пасля 1990
Еўрапейскія краіны планамерна скарачалі і асабовыя склады армій, і памяншалі запасы тэхнікі.
Для аднаўлення боегатоўнасці, піша Bloomberg, еўрапейскім краінам трэба было б павялічыць адсотак ВУП, які накіроўваецца на абарону, да 4% замест патрэбных правіламі альянсу 2%.