Чаму НАТА непакоіцца праз цягнік, што едзе ў Калінінград скрозь Літву і Беларусь
Цягнік, фота ілюстрацыйнае
Расійскія цягнікі, што ідуць праз Беларусь і Літву ў Калінінград, выклікаюць усё больш занепакоенасці ў НАТА, піша Die Welt. Усе 227 кіламетраў, што цягнікі едуць па Літве, іх суправаджаюць верталёты і дроны краін альянса.
Існуе шэраг перасцярог, каб у цягнік не трапілі шпіёны ці вайскоўцы. Па-першае, пасажырам трэба аформіць транзітны дазвол у амбасадзе Літвы. Яны павінны прадставіць доказы пра тое, што ў Калінградзе яны вучацца ці маюць сваякоў альбо нерухомасць.
Але нават пры такіх мерах перасцярогі занепакоенасць застаецца. Выданне POLITICO уключыла інцыдэнт з літоўскім цягніком у спіс магчымых падзей, якія могуць прывесці да вайны паміж NATO і Расіяй.