Сілавікі здымаюць ачапленне ў цэнтры Мінска
Людзі ў форме прыбіраюць ачапленне і агароджу з Кастрычніцкай плошчы
Сілавікі здымаюць ачапленне на Кастрычніцкай плошчы і каля Стэлы "Мінск — Горад-герой" у цэнтры сталіцы Беларусі. Верагодна, раніцай 6 снежня яны чакалі там пратэстнай акцыі. Але яна сёння пройдзе ў іншых месцах.
Тым не менш, на пляцоўцы перад Домам афіцэраў стаіць вадамёт, аўтобусы для перавозкі асабовага складу. Тут жа — машына з калючым дротам.
Сілавікі працягваюць патруляваць вуліцы ў цэнтры Мінска — у раёне МУС і КДБ.
6 снежня — 18-я нядзеля запар, калі беларусы выходзяць пратэставаць на вуліцы. Сённяшнюю акцыю ў тэлеграме называюць "Маршам свабоды". Верагодна, як і ў мінулую, і ў пазамінулую нядзелю, яна пройдзе ў фармаце раённых шэсцяў у некалькіх дзясятках кропак сталіцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.