Сілавікі затрымалі ў Мінску ілюстратара за "няправільныя" стыкеры
У Мiнску затрымалі Вадзіма Багрыя, мастака-ілюстратара кампаніі Vizor Games. На “пакаяльным” відэа у тг-канале сілавікоў ён кажа, што ствараў стыкеры, “якія распальваюць варожасць”.
Верагодна, гутарка пра стыкерпакі Luka і Sasha 3%, якія прызналі ў Беларусі "экстрэмісцкімі матэрыяламі".
Як распавядала Еўрарадыё, адпаведную пастанову прыняў 25 ліпеня суд Цэнтральнага раёна Мінска.
Таксама ёсць звесткі пра затрыманне яшчэ аднаго ілюстратара, але яго імя пакуль не вядомае.