Сілавікі разграмілі кватэру прадстаўніцы "Кіберпартызанаў"
Сілавікі разграмілі кватэру прадстаўніцы "Кіберпартызанаў" Юльяны Шаметавец. Відэа з наступствамі пагрому яны апублікавалі ў сваіх каналах.
Ведамства піша, што "ўсё толькі пачынаецца" і што "за боль і трывогу нашых маці і дзяцей гэтая мярзота атрымае спаўна".
Сілавікі ўжо не першы раз ладзяць пагром у кватэрах палітэмігрантаў. Некалькі дзён таму яны разграмілі дом, дзе раней жыла сям'я Валерыя і Веранікі Цапкалаў. Перад тым былі разгромленыя кватэры Яніны Сазановіч, Вадзіма Пракоп'ева, Андрэя Павука.