Шукаюць мінчука, які браў грошы ў людзей "на аўтамабілі з-за мяжы" (фота)
Міліцыя падазрае ў махлярстве 38-гадовага мужчыну.
Ён праз інтэрнэт прапаноўваў свае паслугі па дастаўцы з Расіі аўтамабіляў. Каб у кліентаў не было ніякіх сумненняў, усе адпаведныя дакументы афармляліся ў кватэры індывідуальнага прадпрымальніка. Адной з умоваў заключэння дамовы было абавязковае ўнясенне перадаплаты ў памеры не менш за 20% ад кошту легкавіка.
Мужчына абяцаў дастаўляць аўтамабіль за тэрмін ад 7 дзён да аднаго месяца. Аднак кліенты машын так і не дачакаліся, інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі.
Фота — guvd.gov.by