Што засталося ад Каардынацыйнай рады і што яна робіць?

Так сталася, што сёння практычна ўсе лідары Каардынацыйнай рады альбо за кратамі, альбо за мяжой. Дый палітычная актыўнасць сканцэнтравалася ў офісе Святланы Ціханоўскай і Народным антыкрызісным кіраванні на чале з Паўлам Латушкам. Дзейнасць Каардынацыйнай рады на гэтым фоне практычна незаўважная.
Чым сёння займаецца Каардынацыйная рада? Ці не прыйшоў час “закрыцця” гэтай ініцыятывы? Ці атрымліваецца ў Вольгі Кавальковай каардынаваць супрацу офіса Ціханоўскай і НАК Латушкі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Вольга Кавалькова.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.