Што Аляксандр Лукашэнка абяцаў і ў 1994, і ў 2006, і ў 2015 годзе

Роўна 23 гады таму, 10 ліпеня 1994 года, Аляксандр Лукашэнка ўпершыню выйграў прэзідэнцкія выбары. Тады 39-гадовы "народны" кандыдат перамог прэм'ер-міністра Беларусі Вячаслава Кебіча з пяцікратнай перавагай. Не ў апошнюю чаргу, гэты вынік стаў магчымы дзякуючы абяцанням, якія будучы прэзідэнт даваў падчас выбарчай кампаніі.
Еўрарадыё прааналізавала перадвыбарныя праграмы кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі і знайшло "вечнае" абяцанне, што гучыць увесь гэты час.
1994 год
"Барацьба з карупцыяй, разгром мафіёзных структур, кіруючых у дзяржаве".
2001 год
"Бязлітасная барацьба з карупцыяй, фанабэрыяй, хамствам, кумаўством і "сямейнымі" кланамі будзе ўзмоцненая".
2006 год
"Мы па-ранейшаму не адступiмся ад палітыкі рашучай барацьбы з карупцыяй — гэтай іржой, здольнай раз'есці кожную дзяржаву".
2010 год
"Мы працягнем бязлітасную барацьбу з карупцыяй і прычынамі, якія яе спараджаюць".
2015 год
"Непрымірымая барацьба з карупцыяй".
Пяць выбараў — адно абяцанне. Вось яна, славутая беларуская стабільнасць!
Што праўда, сітуацыя ўсё ж заўважна эвалюцыянуе. Ну паглядзіце самі: "барацьба", "бязлітасная барацьба", "рашучая барацьба", зноў "бязлітасная барацьба", і, нарэшце, барацьба "непрымірымая"!