Штармавое папярэджанне і да +29 — надвор'е на панядзелак
Летні Пінск / Еўрарадыё
На панядзелак 16 верасня ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях прз надзвычайную пажарную небяспеку аб'яўлена штармавое папярэджанне. Ападкі магчымы толькі па паўднёвым захадзе. На астатняй тэрыторыі чакаецца пераменная воблачнасць і вецер — ад умеранага да парывістага.
Уначы тэмпература паветра складзе ад 11 да 17 цяпла, на ўсходзе будзе ад 7 да 10 са знакам плюс. Днём — ад +23 да +29-ці.