ШІ-фэйкі і ліпавыя абвесткі: як рэжым змагаецца з актыўнасцю Ціханоўскага

Сяргей Ціханоўскі падчас сустрэчы з беларусамі Варшавы

Сяргей Ціханоўскі падчас сустрэчы з беларусамі Варшавы / Еўрарадыё

Ужо амаль тыдзень у інстаграме і ціктоку актыўна працуюць боты і секты прафсаюзных актывістаў. Гэта звязана з вызваленнем з-за кратаў і дзейнасцю Сяргея Ціханоўскага. Актыўнасць ботаў ні на што не ўплывае, акрамя як на справаздачнасць чыноўнікаў.

Сярод "навінак" — ШІ-фэйкі. Гэта і падробленыя "здымкі" Ціханоўскіх, і "звароты" з заклікамі дасылаць фота з акцый. Еўрарадыё раіць беларусам пераправяраць крыніцы і не дасылаць ніякія фота ці відэа невядомым акаўнтам дзеля "конкурсаў".

Яшчэ множацца ліпавыя абвесткі праз якія рэжым спрабуе заблытаць патэнцыйных удзельнікаў акцый з Ціханоўскімі. Напрыклад, перад сустрэчай у Варшаве, і перад мерапрыемствам ў Вільні па чатах хадзілі фэйкавыя "афішы" мітынгу з Ціханоўскімі, дзе пазначаныя няправільныя час ці месца. Таму глядзіце актуальныя даныя ў медыя ці афіцыйных каналах, не ў чатах.

Цяперашня мітусня ў сацсетках і чатах — добры прыклад таго, як паводзіць сябе рэжым, калі "абсалютна спакойна" адпускае топавага палітвязня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.