Шары кантрабандыстаў спынілі авіярух у Вільні — аэрапорт зноў закрываўся

Аэрапорт

Аэрапорт

Уначы аэрапорт у Вільні быў часова закрыты праз тое, што ў паветранай прасторы над сталіцай і непадалёк ад аэрапорта былі заўважаныя шары кантрабандыстаў. Паветраныя абмежаванні ўвялі перад паўночай, а рух аднавілі толькі раніцай — з 7:03.

Гэта ўжо не першы падобны інцыдэнт: у апошнія месяцы кантрабандныя шары неаднаразова фіксавалі паблізу Вільні, і з-за гэтага часова закрывалі не толькі аэрапорт, але і наземныя пагранічныя пункты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.