"Шахцёр" абыграў "Слуцк", а "Іслач" — "Энергетык-БДУ"
Салігорцы зноў перамаглі / fcshakhter.by
У пятніцу стартаваў 14-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. "Шахцёр" абыграў дома "Слуцк" — 1:0, а "Іслач" з такім жа лікам у гасцях — "Энергетык-БДУ".
1 ліпеня будзе цэнтральны матч тура, у якім сустрэнуцца лідар першынства "Нёман" і БАТЭ, які ад яго ўжо моцна адстаў.