Серхіа Рамас: "Зборная Беларусі можа зрабіць сюрпрыз"
Напярэдадні матча з беларусамі абаронца зборнай Іспаніі і мадрыдскага "Рэала" выказаўся наконт нашай каманды.
"Беларусь? Мы ведаем гэтую каманду. Яны выдатна абараняюцца і могуць зрабіць сюрпрыз", — цытуе Рамаса www.football.by.
Беларуская каманда згуляе з іспанцамі 11 кастрычніка. Гэта будзе восьмая гульня зборнай Беларусі ў адборачным турніры чэмпіяната свету 2014 года. Зараз беларусы маюць 5 паразаў, 1 нічыю і 1 перамогу і з 4 ачкамі займаюць апошняе, пятае месцы ў сваёй групе. У лідарах жа якраз іспанцы, у якіх 14 ачкоў.
Фота — sport-xl.net