Сайт МУС пачаў апытваць беларусаў пра магчымыя змены заканадаўства

Сайт Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі пачаў апытваць беларусаў па пытаннях магчымай лібералізацыі асобных нормаў Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Як паведамляла Еўрарадыё, нядаўна з такой ініцыятывай выступілі сябры грамадскай рады пры МУС. Кіраўніцтва міністэрства яе падтрымала. Між іншым, гаворка ідзе пра змены ў Правілах дарожнага руху, пра пакаранне за з’яўленне ў нецвярозым стане ў грамадскім месцы і г. д.
МУС абяцае, што прапановы і рэкамендацыі грамадзян "будуць абагульняцца і аналізавацца спецыялістамі" з мэтай "прагназавання магчымых станоўчых эфектаў".
