Самалёты L-410 будуць лётаць з Гродна ў Мінск, Варшаву і Калінінград
У Беларусі з'явіцца другая міжнародная пасажырская авіякампанія, якая стане канкурэнтам "Белавіі".
Пра гэта днямі заявіў міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак. Развіваць пасажырскія перавозкі даручылі авіякампаніі "Гродна", якая дагэтуль спецыялізуецца найперш на грузаперавозках. У будучыні яна зменіць назву.
Як інфармуе партал tut.by, цяпер абмяркоўваюцца пытанні па мадэрнізацыі авіякампаніі, ствараецца бізнес-план. На першым этапе будуць арганізоўвацца пасажырскія перавозкі з абласных цэнтраў у Мінск і, верагодна, у Варшаву, Калінінград і Вільню.
"Гродна" плануе пачаць перавозкі на невялікіх самалётах L-410 ужо ў 2015 годзе. З іх набыццём авіякампаніі дапаможа Міністэрства транспарту.
Фота — ria.ru