Самалёт з Мінска не змог прызямліцца ў Калінінградзе і адправіўся дадому

Самалёт з Мінска не змог прызямліцца ў Калінінградзе і адправіўся дадому

Самалёт з Мінска не змог прызямліцца ў аэрапорце Храбрава ў Калінінградзе. Лайнер вярнуўся назад у Мінск. Прычынай стаў штармавы вецер, паведамляе ТАСС.

Паведамляецца, што хуткасць ветру ў Калінінградзе пры парывах дасягае 26 метраў у секунду. У выніку гэтага ў калінінградскім міжнародным аэрапорце прылёт і вылет многіх самалётаў затрымліваюцца. 

Паводле метэапрагнозаў, такія парывы штармавога ​​ветру захаваюцца на працягу ўсяго дня.